На поўдні Аўганістану ў горадзе Кундуз у часе выбуху ў суботу загінулі 10 цывільных жыхароў, у тым ліку адзін з кіраўнікоў мясцовага народнага апалчэньня. 18 чалавек параненыя. Паводле дадзеных мясцовых уладаў, на гарадзкім кірмашы выбухнула бомба, замацаваная на матаролеры.
Паводле інфармацыі камандаваньня сілаў НАТО, таксама ў суботу трое вайскоўцаў загінулі пры нападах баевікоў на поўдні краіны.
Раней у гэты самы дзень на ўсходзе Аўганістану ў горадзе Джалалабад група талібаў зьдзейсьніла напад на аэрапорт. Прадстаўнікі сілаў НАТО паведамілі, што ў часе ўзброенага супрацьстаяньня забітыя 8 нападнікаў. Пра ахвяры з боку сілаў НАТО і аўганскага войска не паведамляецца.