Спэцыяльны прадстаўнік ААН у Косаве Ламберта Заніер папярэдзіў пра небясьпеку пагаршэньня адносін паміж альбанскай большасьцю і сэрбскай меншасьцю ў гэтай рэспубліцы. На пасяджэньні Рады Бясьпекі ААН у пятніцу ён заявіў, што апошнія інцыдэнты з удзелам сэрбаў могуць сьведчыць аб напружанасьці ў адносінах паміж сэрбамі і альбанцамі.
Міністар замежных спраў Сэрбіі Вук Ерэміч заявіў на гэтым жа пасяджэньні, што яго краіна не будзе заахвочваць удзел сэрбаў у выбарах, якія адбудуцца ў Косаве ў сьнежні. Бялград адмаўляецца прызнаваць самаабвешчаную рэспубліку Косава.