Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шаталаў папярэджвае, што мыта на нафту можа вырасьці


Беларусь можа пазбавіцца 2 мільярдаў даляраў расейскіх датацыяў.

Расея можа прыняць рашэньне падвысіць экспартнае мыта на нафтапрадукты ўжо ў сьнежні, паведаміў намесьнік міністра фінансаў РФ Сяргей Шаталаў.

19 лістапада ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца паседжаньне Міждзяржаўнага савету Расеі, Беларусі і Казахстану, на якім будзе абмяркоўвацца і тэма павышэньня мыта.

"Мы рыхтуем пагадненьне аб разьмеркаваньні экспартнага мыта і аб парадку яго спагнаньня. Мы вядзем няпростыя перамовы зь Беларусьсю. Па ўсім відаць, давядзецца прымаць гэтае рашэньне на самым высокім палітычным узроўні", — сказаў Шаталаў.

Паводле Шаталава, пытаньне павышэньня экспартнага мыта — гэта "нашае нацыянальнае пытаньне, і ніхто не замахваецца на наш сувэрэнітэт у прыняцьці гэтых рашэньняў".

Шаталаў адзначыў, што калі Расея падвысіць мыта, яна перастане "даваць датацыю Беларусі, а гэта нямала, гэта 2 мільярды даляраў на год", перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG