Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: сьмяротнае пакараньне можна замяніць пажыцьцёвым зьняволеньнем


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

"Каб гэтую праблему вырашыць, нам трэба правесьці рэфэрэндум", — заявіў Аляксандар Лукашэнка.

У інтэрвію нямецкім журналістам, вытрымкі зь якога прыводзіць БелТА, кіраўнік Беларусі адзначыў, што з тых часоў, калі сьмяротнае пакараньне было замацаванае вынікамі рэфэрэндуму, пазыцыя людзей не зьмянілася.

Лукашэнка ўзгадаў, што ў Беларусі праводзіцца сэрыя мерапрыемстваў, каб "паспрабаваць людзей неяк павярнуць да эўрапейскіх каштоўнасьцяў".

Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі паралельна са сьмяротным пакараньнем выкарыстоўваецца пажыцьцёвае зьняволеньне. "У асноўным мы ўжываем пажыцьцёвае зьняволеньне, ну, калі ўжо не абуральнае злачынства супраць чалавечнасьці", — запэўніў журналістаў кіраўнік дзяржавы.

"Хутчэй за ўсё, у гэтай плашчыні будзе ляжаць у нас адмена сьмяротнага пакараньня, бо ёсьць, як альтэрнатыва сьмяротнаму пакараньню, пажыцьцёвае зьняволеньне. Таму, магчыма, мы неяк выбудуем палітыку, што суды ня будуць ужываць самі вось гэтую жорсткую меру пакараньня", — паабяцаў Александар Лукашэнка.

Беларусь засталася адзінай краінай у Эўропе, дзе ўжываецца сьмяротнае пакараньне.

29 красавіка 2010 году Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы прыпыніла кантакты зь Беларусьсю ў сувязі зь "недастатковым прагрэсам" краіны ў галіне адпаведнасьці стандартам Рады Эўропы.

Паводле праваабаронцаў, ад часу абвяшчэньня краінай незалежнасьці ў 1991 годзе сьмяротных прысудаў было вынесена больш за 400.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG