Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыэля Шарона перавезьлі з клінікі дадому


Экс-прэм'ер Ізраілю Арыэль Шарон, які ўжо прыкладна пяць гадоў знаходзіцца ў стане комы, пераведзены з клінікі ў Тэль-Авіве дадому. Сёньня раніцай лекары перавезьлі Шарона ў яго рэзыдэнцыю на поўдні краіны, дзе за ім ужо будуць назіраць яго блізкія. Супрацоўнікі клінікі тым не менш працягнуць кантраляваць свайго пацыента, каб пераканацца, ці можа ўтрымлівацца ў хатніх умовах.

Паводле мэдыкаў, істотных зьменаў у стане здароўя Шарона, які перанёс у студзені 2006 года шырокі інсульт, пакуль не назіраецца.
XS
SM
MD
LG