Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пакістанскім Карачы загінулі 20 чалавек



У Пакістане сёньня адбываецца пахаваньне ахвяраў тэракту ў горадзе Карачы, дзе падчас выбуху ля будынку крымінальнай паліцыі загінулі, паводле апошніх дадзеных, загінулі 20 чалавек. Яшчэ 5 чалавек лічацца зьніклымі, найменей 100 – параненыя.

Як паведамляюць у праваахоўных органах, выбух адбыўся пры наезьдзе на будынак замінаванага грузавіка з тонай выбухоўкі.
Адказнасьць за тэракт, які называюць найбуйнейшым у Карачы, пакуль ніхто на сябе не ўзяў. За шматлікімі падобнымі нападамі ў мінулым, як адзначаецца, стаялі талібы.
XS
SM
MD
LG