Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан правяла перамовы з Нэтаньяху


У Нью-Ёрку прайшлі перамовы дзяржсакратара ЗША і прэм'ер-міністра Ізраіля па праблеме аднаўленьня мірных перамоваў паміж палестынцамі і ізраільцамі.

Гілары Клінтан і Біньямін Нэтаньяху пацьвердзілі ўзаемную прыхільнасьць да аднаўленьня прамых перамоваў, якія маглі б у пэрспэктыве прывесьці да стварэньня незалежнай Палестынскай дзяржавы. У выніковай амэрыканска-ізраільскай заяве гаворыцца, што патрабаваньні Ізраілю аб забесьпячэньні яго бясьпекі будуць "цалкам ўлічаныя" падчас выпрацоўкі кожнага мірнага пагадненьня з палестынцамі.

Падтрыманыя Вашынгтонам прамыя перамовы пачаліся ў верасьні, але былі перапыненыя палестынцамі пасьля аднаўленьня Ізраілем будаўнічых працаў на Заходнім беразе Ярдану.
XS
SM
MD
LG