Парлямэнт Іраку пачаў галасаваньне за кандыдатаў на ключавыя пасады ў новым урадзе краіны.
Кандыдат сьвецкага суніцкага блёку “Іракія”, які набраў найболей галасоў на выбарах 7 сакавіка, – Асама ан Наджэіфі быў абраны сьпікерам парлямэнту. Лідэр гэтага блёку, былы прэм’ер Аяд Алаўі зойме пасаду кіраўніка новастворанай Рады стратэгічнай палітыкі.
Дасягнутае раней сёньня пагадненьне, якое выводзіць краіну з 8-месячнага тупіку, прадугледжвае, што
прэм’ер-міністар Нуры-аль-Малікі як лідэр шыіцкага альянсу захавае сваю пасаду.
Таксама і прадстаўнік курдаў Джалал Талабані захавае цырыманіяльную пасаду прэзыдэнта.