Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахмадзінэджад скардзіцца на МАГАТЭ


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэджад абвінаваціў Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) ў перадачы сакрэтных зьвестак амэрыканскім спэцслужбам.

Заява прэзыдэнта трансьлявалася іранскім тэлебачаньнем. Махмуд Ахмадзінэджад сказаў, што Тэгеран пярэчыць супраць далучэньня да дадатковага пратаколу па ядзернай праграме, бо ў такім выпадку ядзерныя аб'екты ў Іране патрапяць пад узмацненьне жорсткасьці кантролю інспэктараў МАГАТЭ.

Ахмадзінэджад падкрэсліў, што МАГАТЭ перадае выведцы ЗША таемныя зьвесткі аб іранскай ядзернай праграме, а гэта недапушчальна, таму Тэгеран не дазволіць інспэктарам наведваць ядзерныя аб'екты.
XS
SM
MD
LG