Лінкі ўнівэрсальнага доступу

500 пакуль няма. Ці будзе 850?


Да 2015 году беларусам абяцаюць 850 даляраў сярэдняга заробку. Такое палажэньне унесенае ў праект праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі да 2015 году.

Гэты дакумэнт, па сутнасьці, — перадвыбарчая праграма А. Лукашэнкі. Ён будзе разглядацца Ўсебеларускім народным сходам перад самымі выбарамі.

Асноўнай мэтай праграмы названы рост дабрабыту і паляпшэньне ўмоваў жыцьця насельніцтва.

Праграма прадугледжвае рост у 2015-м рэальных грашовых сродкаў насельніцтва ў 1,7—1,76 раза ў параўнаньні з 2010 годам. На 2010 год А. Лукашэнка абяцаў сярэдні заробак у памеры 500 даляраў ЗША. Такім чынам, у 2015-м беларусам абяцаюць заробак у 850 даляраў.

Аднак пакуль што і пра 500-даляравы заробак большасьць беларусаў можа толькі марыць. Паводле Белстату, у жніўні 2010 году сярэдні заробак складаў 1286,9 тысячы рублёў — каля 420 даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG