Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мірныя пратэсты ў Лёндане скончыліся сутычкамі і пагромам


У Лёндане сёньня адбыўся штурм штаб-кватэры Кансэрватыўнай партыі ў часе масавых, спачатку мірных пратэстаў студэнтаў і выкладчыкаў супраць плянаў брытанскага ўраду падняць плату за навучаньне. Паводле тэлеканалу BBC дзесяткі тысяч пратэстоўцаў акружылі будову кіруючай Кансэрватыўнай партыі і распалілі перад ёй касьцёр з плякатаў. Пазьней дэманстранты ўварваліся ў будову і ўчынілі там пагром.

Дзевяць чалавек былі адвезеныя ў шпіталь, сярод іх як студэнты, так і паліцэйскія. Пад вечар паліцыі ўдалося адцясьніць натоўп ад будынку і ўзяць яго пад свой кантроль.

Згодна з прапановамі кабінэту міністраў, плата за навучаньне ад 2012 году павінна ўзрасьці ў тры разы –з трох тысяч фунтаў стэрлінгаў за год – да дзевяці тысяч (гэта прыблізна 14, 5 тыс. даляраў).
XS
SM
MD
LG