Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забарона на паленьне ў Сэрбіі


Заўтра ў Сэрбіі пачынае дзейнічаць забарона на паленьне ў грамадзкіх месцах: на працоўным месцы, у адукацыйных і мэдыцынскіх установах, а таксама дзелавых і спартыўных цэнтрах.

Невялікія кавярні і рэстараны ў адпаведнасьці з законам павінны прыняць рашэньне, ці будуць яны дэкляраваць сябе як ўстановы для тых, хто паліць ці ня паліць. Для курцоў павінен быць выдзелены асобны пакой агульнай плошчай больш за 80 кв. мэтраў.

Пры выяўленьні парушэньняў могуць быць накладзеныя вялікія штрафы. Для фізычных асобаў пакараньне можа быць ад 50 эўра, для прадпрыемстваў і установаў – да 10 тысяч эўра.
XS
SM
MD
LG