Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двум пацярпелым ад выбуху ў Пінску палепшала


У стане здароўя двух пацярпелых падчас выбуху на "Пінскдрэве", якія знаходзяцца ў Берасьцейскай абласной лякарні, адзначаецца "некаторая станоўчая дынаміка". Пра гэта паведаміў намесьнік галоўнага лекара па лячэбнай працы Тадэвуш Гарасімчык.

Паводле яго слоў, адзін з пацярпелых, мужчына 1976 году нараджэньня, ужо дыхае самастойна і нават спрабуе самастойна есьці. Другога, мужчыну 1981 года нараджэньня, пэрыядычна адключаюць ад апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх таксама для таго, каб ён дыхаў самастойна.

Увесь час застаецца падключаным да апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх трэці пацярпелы, мужчына 1977 года нараджэньня. "На сёньняшнюю раніцу яго стан без пагаршэньня, але пакуль і без станоўчай дынамікі, — дапоўніў Гарасімчык. — Усе трое па-ранейшаму ў рэанімацыі. І яны стабільна цяжкія".

У выніку выбуху, які адбыўся на заводзе "Пінскдрэў-ДСП" 25 кастрычніка, загінулі 14 чалавек. Целы двух былі знойдзеныя ратавальнікамі пад заваламі, астатнія памерлі ў бальніцах ад моцных апёкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG