Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўская паліцыя: Банкаўскас наркотыкаў не перавозіў


Дэпартамэнт паліцыі Літвы паведаміў, што ротны камандзір муніцыпальнай коннай паліцыі Вільні Лайманас Банкаўскас не перавозіў праз беларуска-літоўскую мяжу наркотыкі.

"Паколькі зь Беларусі не паступіла дадатковай інфармацыі, няма падстаў сьцьвярджаць, што Банкаўскас зрабіў злачынства і перавозіў наркотыкі", - сказаў журналістам кіраўнік Дэпартаменту ўнутраных расьсьледаваньняў Угнюс Чыжунас.

Чыжунас заявіў: "Службовае расьсьледаваньне выявіла, што Банкаўскас езьдзіў у Беларусь па больш таннае паліва, што магло нэгатыўна адбіцца на яго іміджы і іміджы паліцыі. Таму канстатавалі, што ён парушыў службовую этыку".

Дэпартамэнт паліцыі зьвяртаўся ў Генпракуратуру Літвы з просьбай прадставіць усю інфармацыю па справе затрыманьня паліцэйскага і зьвярнуцца ў Генпракуратуру Беларусі па копіі крымінальнай справы.

Аднак Генэральная пракуратура Беларусі ніякіх дакумэнтаў не прадставіла, піша літоўскі партал Delfi.

Беларускія праваахоўныя органы не далі ніякай інфармацыі, таму няма падстаў сьцьвярджаць, што Банкаўскас ведаў пра тое, што ў яго машыне ёсьць наркотыкі. Падчас службовага расьсьледаваньня не было атрымана аб'ектыўных дадзеных, якія дазволілі б вызначыць, хто мог пакласьці ў машыну Банкаўскаса наркотыкі, завіў журналістам кіраўнік Дэпартамэнту ўнутраных расьсьледаваньняў.

Беларускія мытнікі затрымалі Банкаўскаса 18 ліпеня.

Мытнікі паведамілі, што пры аглядзе машыны, на якой грамадзянін Літвы плянаваў уехаць у Беларусь, былі выяўленыя наркатычныя рэчывы. Было канфіскавана 45,5 грамаў амфэтаміну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG