Паліцыянты Тэль-Авіву затрымалі трох грамадзянаў Ізраілю, якія падазраюцца ў тым, што схілялі ды прымушалі некалькіх беларусак займацца прастытуцыяй.
Як паведаміла прэсавая служба паліцыі ізраільскім СМІ, гэтыя мужчыны адабралі ў іншаземак пашпарты і замкнулі ў адной тэль-авіўскай кватэры, куды пастаўлялі «кліентаў». Жанчыны, аднак, патрапілі зьбегчы ад гандляроў «жывым таварам» і вярнуцца ў Беларусь. Пра гэта здарэньне яны расказалі мясцовым праваахоўным органам. Пасьля чаго ў Беларусь накіраваліся сьледчыя ізраільскай паліцыі. Пацярпелыя далі паказаньні, падазраваныя затрыманыя.
У паліцыі адзначаюць, што ўсе трое ізраільцянаў не зьяўляюцца рэпатрыянтамі з былога СССР. Згодна з інфармацыяй сьледзтва, размова ідзе пра буйную сетку гандляроў жанчынамі, у якую ўваходзілі як карэнныя ізраільцяне, так і былыя савецкія грамадзяне. За апошнія амаль 10 гадоў яны вывезьлі зь Беларусі, Украіны, Расеі, Малдовы, Узбэкістану звыш 130 жанчын і прадалі іх у бардэлі Ізраілю, Нямеччыны, Грэцыі, Нідэрляндаў, і ААЭ.