Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Румыніі просіць прыпыніць палітычную барацьбу


Прэзыдэнт Румыніі заклікаў партыі абвясьціць мараторый на палітычную барацьбу, каб атрымаць фінансавую дапамогу МВФ. Траян Басэску, зьвяртаючыся да парлямэнтарыяў, заклікаў іх усьведаміць, што “Румынія ня можа траціць больш, чым вырабляе”. Ён выказаў надзею, што мараторый дазволіць парлямэнту прыняць законы, неабходныя для атрыманьня фінансавай дапамогі. Восеньню па Румыніі пракацілася хваля прафсаюзных акцый пратэсту супраць урадавых мераў эканоміі. Антыкрызысныя меры ўраду, узгодненыя з МВФ, прадугледжваюць зьмяншэньне зарплат, скарачэньне працоўных месц, павышэньне падаткаў, згортваньне сацыяльных праграм. Апазыцыя жорстка крытыкуе Басэску і кажа, што гэта ён давёў краіну да вартай жалю сытуацыі.
XS
SM
MD
LG