9-га лістапада апоўдні некалькі дзясяткаў маладых людзей са сьцягамі кампаніі "Гавары праўду" і сымбалічнымі шыльдамі з надпісам "Вуліца Васіля Быкава" пашыхтаваліся ўздоўж вуліцы Ўльянаўскай у Менску. Актывісты кампаніі раздавалі мінакам кнігі Васіля Быкава і заклікалі далучыцца за кампаніі за перайменаваньне вуліцы Ўльянаўскай у вуліцу імя Васіля Быкава.
Падтрымаць актывістаў прыйшлі паэт Генадзь Бураўкін, старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч, ягоны намесьнік, рэдактар часопісу "Дзеяслоў" Барыс Пятровіч. На імправізаваным мітынгу выступіў лідэр кампаніі "Гавары праўду", патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты, паэт Уладзімер Някляеў:
"Сорам, што столькі гадоў мы ня можам дамагчыся, каб была ўшанаваная памяць гэтага вялікага чалавека ў Гародні і ў Менску. Мы сабралі больш за 105 тысяч подпісаў, каб так сталася. У Горадні ўжо нават камісія па перайменаваньні вуліц гарсавету прыняла рашэньне, што вуліца Быкава будзе. Але "цыкнулі" на гарадзенскія ўлады зьверху, зь Менску, і ўжо прынятае, па сутнасьці, рашэньне было адменена".
У сталіцы спадар Някляеў сустракаўся са старшынём Менскага гарадзкога Савету Міхаілам Сагановічам — ёсьць нават магнітафонны запіс, дзе той паабяцаў, прымаючы подпісы грамадзянаў, што пытаньне будзе вырашана. Але рашэньня пакуль няма.
Генадзь Бураўкін адзначыў, што беларусы павінны засьведчыць сваю павагу да Быкава, увекавечыць яго імя на цэнтральных вуліцах і плошчах, стварыць музэі ў яго гонар, вывесіць партрэты там, дзе ходзяць маладыя беларусы. Ён таксама выступіў за тое, каб надаць імя Быкава вуліцы ў цэнтры сталіцы:
"Тое, што ў адным месцы вельмі блізка знаходзяцца і вуліца Леніна, і вуліца Ўльянаўская, даруйце, але мне здаецца, што, пры ўсёй павазе да гістарычнай асобы Ўладзімера Ільіча Леніна, гэта перабор. Уладзімер Ільіч, будучы інтэлігентам, не пакрыўдзіўся б і адну з вуліц саступіў бы Васілю Быкаву. Ён, дарэчы, чытаў літаратуру, разумеў літаратуру і вельмі часта ў сваіх выступленьнях, у сваіх творах выкарыстоўваў цытаты з клясыкаў. Вельмі спадзяюся, што ўсе з часам разумнеюць. І ўлады нашы разумнеюць і пачнуць рабіць добрыя справы".
Актывісты кампаніі перадалі ў Менгарсавет 57 капэртаў — кожнаму з дэпутатаў гарсавету. У капэрце — зварот пад назовам "Знак бяды", фрагмэнт зь якога агучыў Уладзімер Някляеў:
"У творы "Знак бяды", шэдэўры Васіля Быкава, ёсьць эпізод: падчас галасаваньня ўсяго толькі адзін голас аднавяскоўца-прыстасаванца вырашыў лёс цэлай сям'і: яе раскулачылі і зьнішчылі. Больш за 100 тысяч беларусаў падпісаліся за ўганараваньне імем нацыянальнага генія адной са сталічных вуліц. Калі вы цяпер прамаўчыце, то станеце "голасам", пададзеным на карысьць раскулачваньня памяці Васіля Быкава. Выбарцы спадзяюцца: вы ўсё ж зробіце свой выбар і прагаласуеце разам са 100 тысячамі грамадзянаў і годна ўшануеце вялікага беларуса. Гэта стане праявай нацыянальнай салідарнасьці і знакам перамогі".