Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадаркоўскі і Лебeдзеў застануцца ў СІЗА


Міхаіл Хадаркоўскі і Платон Лебeдзеў застануцца ў маскоўскім сьледчым ізалятары да дня абвяшчэньня прысуду, паведаміў кіраўнік Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў Аляксандар Рэймэр.

Пачатак абвяшчэньня прысуду па другой крымінальнай справе былых саўладальнікаў ЮКАСА прызначаны ў Хамоўніцкім судзе на 15 сьнежня. 17 лістапада заканчваецца тэрмін арышту Хадаркоўскага і Лебeдзева па гэтай справе. Адвакат Юры Шмідт лічыць, што суд не будзе працягваць ім тэрмін утрыманьня пад вартай, паколькі яны ўжо знаходзяцца пад арыштам як асуджаныя па першаай крымінальнай справе.

Былых саўладальнікаў ЮКАСА абвінавачваюць у крадзяжы нафты і адмываньні грошай. Пракуратура патрабуе прысудзіць ім 14 гадоў пазбаўленьня волі. Хадаркоўскі і Лебeдзеў віны не прызнаюць.
XS
SM
MD
LG