Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачатая крымінальная справа за вандалізм у Курапацкім лесе


Міліцыя пачала крымінальную справу ў дачыненьні да невядомага, які пашкодзіў крыжы ва ўрочышчы Курапаты.

Пасьля праведзенай праверкі пачатая крымінальная справа па першай частцы 339-га артыкула "хуліганства" Крымінальнага кодэксу Беларусі ў дачыненьні да невядомага, які паміж 31 кастрычніка і 6 лістапада на тэрыторыі ўрочышча "Курапаты" з хуліганскіх намераў пашкодзіў 38 драўляных крыжоў ", — паведамілі "Інтэрфаксу" ва ўпраўленьні ўнутраных спраў Менскай вобласьці.

Як паведамілі агенцтву ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі, "паваленыя крыжы былі выкладзеныя па пэрымэтру ляснога масіву. Прычым усе - у адным напрамку, у бок лесу ".

Там таксама адзначылі, што "такія выпадкі ў Курапатах фіксаваліся і раней. Напрыклад, у 2008 годзе за хуліганскія выхадкі - пашкоджаньне маёмасьці на тэрыторыі ўрочышча - крымінальная справа была ўзбуджаная адносна двух падлеткаў з Менску".

На мінулых выходных у Бараўлянскі аддзел унутраных спраў Менскага раёну паступіў званок пра тое, што ў Курапатах пашкоджаны крыжы, пасьля чаго была прызначаная праверка.

Курапаты

Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.

У красавіку — траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты былі знойдзены астанкі людзей, гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя, дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі».

У чэрвені 1988 году створана ўрадавая камісія, і пракуратурай БССР узбуджана крымінальная справа па выяўленых фактах.

У працэсе расьследаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.

Пры аглядзе ляснога масіву выяўлена, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 пахаваньняў, з якіх у часе эксгумацыі праверана 8 і ў 6 з іх знойдзены шкілетныя астанкі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы загінуўшых.

Ва ўшанаваньне памяці ахвяр пастаўлены крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.

У Курапатах неаднойчы чыніліся факты вандалізму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG