Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль працягне засяляць габрэяў у арабскія кварталы


Ізраіль зьбіраецца пабудаваць у арабскіх кварталах Ерусаліму 1,300 новых кватэраў для габрэйскіх сямей. Пра гэта паведаміў сёньня ізраільскі МЗС.

Прадстаўнікі Палестынскай Аўтаноміі папярэдзілі аб бескампраміснасьці сваёй пазыцыі спыніць перамовы ў выпадку аднаўленьня будаўніцтва ва Ўсходнім Ерусаліме.

Наўпроставыя ізраільска-палестынскія перамовы аб мірным урэгуляваньні канфлікту на Блізкім Усходзе былі адноўленыя, пры ўдзеле ЗША, у верасьні – пасьля двухгадовага перапынку.

Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што Вашынгтон уздыме гэтае пытаньне падчас візыту ў Нью-Ёрк прэм'ер-міністра Ізраілю Бэньяміна Нэтаньягу.
XS
SM
MD
LG