Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля прэзыдэнтаў пачалі езьдзіць міністры


Лукашэнка і Чавэс у Вэнэсуэле ў сакавіку 2010
Лукашэнка і Чавэс у Вэнэсуэле ў сакавіку 2010
Міністар замежных справаў Вэнэсуэлы Нікалас Мадура сустрэўся сёньня ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам. 14-16 лістапада ў Каракас паедуць трое беларускіх міністраў.

А.Лукашэнка, сустракаючыся ў Менску зь міністрам замежных спраў Вэнэсуэлы Нікаласам Мадурам, пацьвердзіў гатоўнасьць разьвіваць супрацоўніцтва з Вэнэсуэлай і рэалізаваць дамоўленасьці, дасягнутыя, у часе візыту ў кастрычніку ў Менск Уга Чавэса.

У сваю чаргу Вэнэсуэльскі міністар адзначыў, што таксама прыехаў дзеля ўмацаваньня ўжо дасягнутых дамоваў, а з 14 па 16 лістапада адбудзецца візыт у Вэнэсуэлу трох беларускіх міністраў, падчас якога будзе абмяркоўвацца супрацоўніцтва ў сфэры прамысловасьці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва.
Вэнэсуэла прадае Беларусі нафту за чвэрць цаны, атрымліваючы ў якасьці кампэнсацыі адпаведную долю ў рэалізацыі нафтапрадуктаў.

Падчас візыту У.Чавэса ў Менск у сёлетнім кастрычніку быў падпісаны кантракт на пастаўкі ў Беларусь у 2011-2013 гг. 30 млн.тон вэнэсуэльскай нафты. Акрамя таго, быў агучаны мэмарандум аб далучэньні нафтавых радовішчаў да сумеснага прадпрыемства АТ "Петралера БелаВэнэсалана", а таксама статут СП "АТ" Сэрвіс БелаВэнэсалана ". Таксама былі падпісаны дакумэнты аб будаўніцтве ў Вэнэсуэле сацыяльнага шматкватэрнага жытла на дзясяткі тысячаў кватэр.

Паводле вэнэсуэльскіх СМІ, вэнэсуэльскае паліва, якое праз Украіну пастаўляецца ў Беларусь, абыходзіцца Менску прыкладна на 30% таньней за рынкавы кошт, то бок па 48,5 даляраў за барэль, тым часам як сярэдняя рынкавая цана роўная 70 далярам.

“Выгады Беларусі і Вэнэсуэлы ад гэтых угодаў заключаюцца ў падпісаных паралельна з кантрактам аб пастаўках нафты пагадненьнях аб супрацоўніцтве ў нафтаперапрацоўчай галіне, – тлумачыць эканамічны аглядальнік Стась Івашкевіч. – Паводле дамоўленасьцяў, бакі ствараюць супольныя прадпрыемствы па імпарту сыравіны ў Беларусь, а таксама па рэалізацыі нафтапрадуктаў, дзе 75% належыць Вэнэсуэле, а 25 % – Беларусі. Іншымі словамі, Вэнэсуэла прадае Беларусі нафту за чвэрць цаны, атрымліваючы ў якасьці кампэнсацыі адпаведную долю ў рэалізацыі нафтапрадуктаў. І хаця прыбытак Менску на тону імпартаванай сыравіны ад гэтага памяншаецца, але атрыманыя ў выніку аб’ёмы паставак уяўляюць сабой пэўныя выгады. У прыватнасьці, пры перамовах з краінамі-транзытэрамі.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG