Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Азэрбайджану перамагае кіроўная партыя


На парлямэнцкіх выбараў у Азэрбайджану перамагае кіроўная партыя "Новы Азэрбайджан", якую ўзначальвае прэзыдэнт Ільхам Аліеў. Пасьля падліку 90 працэнтаў галасоў, яе прадстаўнікі перамагаюць у больш сямідзесяці са 125 акругаў. У галасаваньні ўзялі ўдзел каля 50 працэнтаў выбаршчыкаў. Апазыцыя і праваабаронцы заяўляюць пра масавыя фальсыфікацыі. Бальшыні апазыцыйных кандыдатаў улады адмовілі ў рэгістрацыі. Кіраўнік місіі назіральнікаў АБСЭ Сяргей Лебедзеў заявіў, што выбары прайшлі празрыста і дэмакратычна
XS
SM
MD
LG