Прэзыдэнт ЗША Барак Абама праводзіць сёньня ў Дэлі перамовы з прэм'ер-міністрам Індыі Манмоханом Сінгхам.
Напярэдадні сустрэчы Абама назваў амэрыкана-індыйскія адносіны "аднымі з вызначальных" у сусьветнай палітыцы.
Прэзыдэнт ЗША таксама заклікаў Індыю і Пакістан вырашыць супярэчнасьці паміж імі мірным шляхам. Барак Абама адзначыў, што барацьба з экстрэмістамі ў Пакістане пакуль не прыносіць такіх посьпехаў, на якія разьлічвае сусьветная супольнасьць.
Напярэдадні ў Мумбаі Абама абвясьціў аб заключэньні гандлёвых пагадненьняў з Індыяй на 10 мільярдаў даляраў.