Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: ўрадавы крызіс завяршаецца


У Іраку лідэры асноўных палітычных блёкаў правядуць сёньня сустрэчу, каб зацьвердзіць дасягнутае напярэдадні пагадненьне адносна фармаваньня ўраду.

Раней стала вядома, што праз восем месяцаў пасьля парлямэнцкіх выбараў ірацкім лідэрам удалося дасягнуць дамоўленасьці па гэтым пытаньні.

Паведамляецца, што пасада прэм'ер-міністра застанецца за дзейным кіраўніком кабінэту Нуры аль-Малікі. Блёк былога прэм'ера Іяда Алаўі атрымае права прапанаваць кандыдата на пасаду новага сьпікера парлямэнту.

Мяркуецца, што сьпікер будзе абраны ўжо 11 лістапада.

Аналітыкі называюць крызіс у Іраку найбольш працяглым у сусьветнай палітычнай гісторыі.
XS
SM
MD
LG