Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалі: піраты забілі закладніка


Самалійскія піраты, якія на мінулым тыдні захапілі турыстычную яхту непадалёку ад узьбярэжжа Кеніі, забілі аднаго з закладнікаў, паведамляе ІТАР-ТАСС.

На яхце знаходзілася сям'я з трох чалавек, паводле розных зьвестак грамадзяне ПАР ці Вялікай Брытаніі.

Паведамляецца, што адзін з закладнікаў, мужчына, аказаў супраціў пры захопе, за што быў застрэлены.

На борце таксама знаходзіліся жанчына і дзіця, чыё месцазнаходжаньне, на гэты момант, невядомае.
XS
SM
MD
LG