Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнцкія выбары ў Азэрбайджане


У Азэрбайджане сёньня адбываюцца выбары ў Нацыянальны сход краіны. На 125 месцаў у парлямэнце прэтэндуюць каля сямісот кандыдатаў. Да поўдня прагаласавалі каля чвэрці выбаршчыкаў.

Прадстаўнікі апазыцыі заяўляюць пра парушэньні падчас выбараў. Выбарчы штаб блёку "Народны фронт – "Мусават", у прыватнасьці, паведамляе пра шматразовыя галасаваньні асобных групаў людзей, нядопуск на шматлікія ўчасткі назіральнікаў ад апазыцыі, укіданьне бюлетэняў у скрыні для галасаваньня.

У сваю чаргу, кіраўнік ЦВК Мазаір Панахаў заявіў аб адсутнасці сур'ёзных парушэньняў падчас выбараў.
XS
SM
MD
LG