Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Ізраілю абмяркуе ў ЗША перамовы на Блізкім Усходзе


Прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу накіроўваецца ў Злучаныя Штаты. Галоўная тэма яго візыту – сытуацыя зь мірнымі перамовамі на Блізкім Усходзе. Чакаецца, што яна будзе абмяркоўвацца на сустрэчах Нэтаньягу зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам і дзяржсакратаром Хілары Клінтан.

Наўпроставыя мірныя перамовы паміж Нэтаньягу і кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам, пачатыя ў верасьні, былі замарожаныя пасьля таго, як скончыўся тэрмін ізраільскага мараторыя на будаўніцтва ў габрэйскіх паселішчах на Заходнім беразе Ярдану. Палестынцы абумоўліваюць працяг перамоваў падаўжэньнем мараторыя.
XS
SM
MD
LG