Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З крыжом па горадзе


Сёньня ў Гомелі прадстаўнікі стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” своеасаблівым чынам адзначылі Сьвятую Дзьмітраўскую памінальную суботу, якую хрысьціяне называюць яшчэ й бацькоўскай альбо дзедаўскай.

Праз увесь горад хрысьціянскія дэмакраты панесьлі адмыслова зроблены крыж, каб усталяваць яго на 9 кілямэтры Чарнігаўскай шашы – на месцы масавых растрэлаў мірных жыхароў у часы сталінскіх рэпрэсіяў.

Крыж нясьлі гомельскі бард Андрусь Мельнікаў і каардынатар БХД у рэгіёне Юры Клімовіч.

Андрусь Мельнікаў: Данясем да тога месца, дзе у нас самыя вялікія могілкі пад Гомелем і дзе не стаяць яшчэ нашыя крыжы. Калі гэта не адзначаецца, так сказаць, "зьверху" гэта застаецца зрабіць грамадзтву, простым людзям. Памінальны дзень, а тут нейкія камэдыі, шоу, у тым ліку і ў нас у Гомелі. Гэта нейкі працяг дурной тэндэнцыі, як і ў дзень памяці Яна Хрысьціцеля, у дзень адсячэньня галавы, зрабілі Дзень гораду і радасна танчылі”.

З памінальным крыжом хрысьціянскія дэмакраты заходзілі на тыя месцы, дзе колісь стаялі бажніцы, зьнішчаныя пры савецкай ўладзе.

Ля Інстытуту механікі мэталапалімэрных сыстэмаў “крыжаносцаў” спыніла міліцыя й людзі ў цывільным здымалі іх на відэакамэру.

Юры Клімовіч: “Звычайная неразьбярыха: што рабіць, яны ня ведаюць. Ня могуць забараніць і нельга дапусьціць. Карацей, тупік. Тупік цывілізацыйны, тупік духоўны, юрыдычны, бюракратычны”.

Міліцыя ўрэшце адступіла, і хрысьціянскія дэмакраты з крыжам на плячах рушылі далей сваім шляхам. “Крыжовы паход” суправаджалі ня толькі апэратары ў цывільным, але й аўтобус са спэцназаўцамі. У Навабеліцкім раёне хрысьціянскіх дэмакратыў спыняў кіраўнік раённай адміністрацыі, цікавіўся, дзе ўзялі яны крыж. І пачуў адказ: “Самі зрабілі!”

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG