Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэнэдыкт XVI накіраваўся з візытам у Гішпанію


Папа рымскі Бэнэдыкт XVI накіраваўся ў гэтыя выходныя з візытам у Гішпанію. Першым з двух гарадоў, якія наведае пантыфік, стане Сант'яга-дэ-Кампастэла. Мэта візыту – наведваньне магілы апостала Якава, якая знаходзіцца ў саборы гэтага старажытнага горада. І, зразумела, сустрэча з тысячамі мпілігрымаў, якія прыбылі сюды, каб прыняць удзел у грандыёзнай імшы на плошчы перад саборам.

У нядзелю ў Барсэлёне Бэнэдыкт XVI мае намер наведаць каталіцкі інтэрнат для дзяцей-інвалідаў і правесьці імшу ў саборы Сьвятога сямейства.
XS
SM
MD
LG