Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Босьнія: суд апраўдаў меркаваных ваенных злачынцаў


Ваенны трыбунал у Босьніі апраўдаў сёньня былога прэм'ер-міністра сэрбскай аўтаноміі ў складзе Босьніі і Герцагавіны, якому закідалася адказнасьць за ваенныя злачынствы зьдзейсьненыя цягам грамадзянскай вайны ў краіне пасьля распаду былой Югаславіі.

Суд абвінавачваў Гойка Клічкавіча, разам з двума іншымі падазраванымі – Младэнам Дрляцам і Ёванам Остоічам – у арганізаванай дэпартацыі і зьняволеньні нясэрбскага цывільнага насельніцтва паўночназаходняй Босьніі.

Пасьля выстаўленьня абвінавачаньняў у 1998 годзе Клічкавіч падаў у адстаўку і ўцёк у Сэрбію. У 2007 годзе Бялград яго экстрадаваў на патрабаваньне афіцыйнага Сараева.

Сёньняшні апраўдальны вырак быў вынесены ў сувязі зь недахопам доказаў віны падсудных.
XS
SM
MD
LG