Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальнік WikiLeaks можа зьвярнуцца па прытулак у Швайцарыю


Заснавальнік выкрывальніцкага парталу WikiLeaks Джуліян Асанж заявіў, што, магчыма, яму прыйдзецца прасіць палітычнага прытулку ў Швайцарыі, куды ў гэтым выпадку пераедзе і сайт WikiLeaks. "Цяпер я вырашаю ці прасіць мне прытулку", - сказаў Асанж у тэлеінтэрвію ў Жэневе.

Журналіст дадаў, што публікацыя матэрыялаў адносна ЗША прывяла да агрэсіі і пагрозаў на адрас яго каманды.

Цягам апошніх месяцаў інтэрнэт-сайт WikiLeaks абнародаваў сотні тысяч сакрэтных урадавых дакумэнтаў аб вайне ў Іраку. Раней паведамлялася, што рэсурс таксама валодае інфармацыяй датычнай Расеі і Лібану.
XS
SM
MD
LG