Улады Гаіці абвясьцілі пра масавую эвакуацыю грамадзян у сувязі з набліжэньнем трапічнага шторму “Томас”. Шторм можа дасягнуць тэрыторыі краіны ўжо сёньня. Аднак, паводле агенцтва АР, на прапанову эвакуацыі адгукнуліся вельмі мала жыхароў палаткавых лягераў ў сталіцы краіны Порт-о-Прэнс. Больш як мільён чалавек ад часу разбуральнага студзеньскага землятрусу застаюцца бяздомнымі, жывучы ў палатках. Людзі баяцца, што пры эвакуацыі страцяць свае сьціплыя рэчы або саму магчымасьць потым у лягер вярнуцца.