У чэскім курортным горадзе Карлавы Вары пачынаецца двухдзённы саміт прэзыдэнтаў Вышаградзкай чацьвёркі. Яны абмяркуюць сумесныя інтарэсы Чэхіі, Славаччыны, Польшчы і Вугоршчыны. Прэзыдэнты сёлета спаткаюцца ў новым складзе : калі Чэхію і Славаччыны прадстаўляюць па-ранейшаму Вацлаў Клаўс і Іван Гашпаравіч, то Польшчу і Вугоршчыну новыя прэзыдэнты - Бранісалаў Камароўскі і Пал Шміт.
Наведвальнікі курорту адчуюць узмацненьне мераў бясьпекі, будзе таксама абмежаваны доступ да славутых калянадаў зь лячэбнай вадой.
Вышэградзкая група атрымала назву ад вугорскага гораду Вышэград, дзе ў 1991 годзе была падпісаная сумесная дэклярацыя краін-удзельніц пра імкненьне ў эўрапейскія структуры. З першапачатковай тройкі група стала чацьвёркай пасьля разьдзяленьня Чэхіі і Славаччыны.