Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусцы забаранілі назіраць за парлямэнцкімі выбарамі ў Азэрбайджане


Тацяна Каралёва
Тацяна Каралёва
Памежныя службы Азэрбайджану дазволілі грамадзянцы Беларусі, актывістцы канфэдэрацыі моладзевых аб'яднаньняў Магілёва «Модэс» Тацяне Каралёвай уехаць на тэрыторыю гэтай краіны. Ёй аднак забаронена займацца назіраньнем за парлямэнцкімі выбарамі. У Азэрбайджане яна можа знаходзіцца толькі ў якасьці турысткі.

Прадстаўнік канфэдэрацыі Сяргей Лапуцін: «У яе ануляваная акрэдытацыя на выбары. Калі за ёй заўважаць спробу заняцца экзыт-поламі ці іншымі апытаньнямі каля ўчасткаў для галасаваньня, яе адразу ж дэпартуюць. Яна ня можа адтуль вылецець назад да аўторка, бо білеты ўжо набытыя».

Сяргей Лапуцін паведаміў, што ў паліцыі аэрапорту Баку рэчы Тацяны Каралёвай дэталёва агледзелі і нічога крамольнага не знайшлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG