Нацыянальная кампанія «Белавія» можа быць акцыянавана ў 2011 годзе, паведаміў дырэктар Дэпартамэнту авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Вадзім Мельнік.
«Тэарэтычна акцыянаваньне можа быць у наступным годзе, калі насьпее неабходнасьць. Мы да гэтага ідзем», — цытуе Мельніка БелаПАН.
Гаворачы аб магчымасьці прыцягненьня ў будучыні стратэгічнага інвэстара ў капітал «Белавія», Мельнік адзначыў, што гэта могуць быць кампаніі з Эўропы, краін СНД, Азіі. Разам з тым выбар партнэра будзе залежаць ад умоў, якія прапануе інвэстар, уключаючы разьвіцьцё флёту, авіятэхнікі, аб’ёмы інвэстыцыйных укладаньняў.
«Белавія» ажыцьцяўляе рэгулярныя і чартэрныя рэйсы больш чым па 30 маршрутах краін блізкага і далёкага замежжа.