Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя: новая пасылка з бомбай


Грэцкія паліцыянты зьнішчылі выяўленую ў Атэнах пасылку, якая была адпраўленая ў амбасаду Францыі. Як паведамілі паліцыянты, у пасылцы былі выбуховыя рэчывы.

Цягам апошніх двух дзён пасылкі з бомбамі дасылаліся ў шэраг амбасадаў у грэцкай сталіцы, а таксама ў канцылярыі лідэраў шэрагу эўрапейскіх краінаў. Мяркуецца, што гэтыя акцыі ладзяць мясцовыя анархісты-экстрэмісты, а не міжнародныя тэрарысты.
XS
SM
MD
LG