Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея не прымае папярэджаньня Японіі


Расея адкінула папярэджаньне Японіі пра тое, каб расейскія лідары больш не наведвалі спрэчную тэрыторыю. Японія выказала сваё расчараваньне і шкадаваньне ў сувязі зь візытам Дзьмітрыя Мядзьведзева на адзін з Курыльскіх астравоў у панядзелак. У сераду расейскі міністар замежных спраў Сяргей Лаўроў пацьвердзіў расейскія прэтэнзіі на астравы, заявіўшы, што расейскі прэзыдэнт ні ад каго не патрабуе рады, які рэгіён Расеі яму наведаць. Расея заняла Курыльскія астравы пасьля Другой Усясьветнай вайны. Японія лічыць чатыры зь іх сваёй тэрыторыяй.
XS
SM
MD
LG