Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргіская “Ата-Мэкен” не далучылася да фармаваньня ўраду


Кіргіская партыя “Ата-Мэкен” пакуль не далучылася да афіцыйных перамоваў па фармаваньні кааліцыйнага ўраду, заявіў яе кіраўнік Амурбэк Тэкебаеў. Як упэўнены палітык, яго партыю не ўспрымаюць сур'ёзна астатнія партыі, якія прайшлі ў парлямэнт.

Чакалася, што ў мэтах стварэньня кіроўнай кааліцыі гэтая партыя аб'яднаецца з сацыял-дэмакратамі і партыяй “Рэспубліка”, якія атрымалі разам 67 месцаў у парлямэнце краіны. Паводле вынікаў выбараў 10 кастрычніка,“Ата-Мэкен” атрымала 18 мандатаў у 120-мясцовым парлямэнце.
XS
SM
MD
LG