Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"На "Пінскдрэве" яны працавалі як катаржнікі"


Выбух 25 кастрычніка ў цэху ДВП канцэрну "Пінскдрэў" забраў жыцьці 14 чалавек. Шасьцёра ў цяжкім стане застаюцца ў шпіталях Берасьця і Менску. Нацыянальная жалоба не абвешчана. "Свабода" працягвае цыкль рэпартэрскіх матэрыялаў зь сем'яў ахвяраў пінскай трагедыі.




Хамлюк Аляксандар Мікалаевіч (1959—2010 гг.)


Другога лістапада ў Пінску на гарадзкіх могілках "Пасянічы" быў пахаваны 51-гадовы Аляксандар Хамлюк. Ён працаваў апэратарам аўтаматычных ліній на ЗАТ "Пінскдрэў".

Родная сястра Аляксандра Хамлюка спадарыня Алена кажа, што яе брат загінуў з прычыны недагляду кіраўнікоў і інжынэраў, якія ня дбалі пра абсталяваньне ў цэху па вытворчасьці драўнянастружкавых пліт (ДВП) ЗАТ "Пінскдрэў":
Рабочыя прасілі: "Дайце рэсьпіратары, дайце, бо няма чым дыхаць". А яны ў адказ: "У Пінскдрэва" трунаў хопіць" ...

"Гэта ўсё з-за халатнасьці і безалабернасьці. Калі б фільтры зьмянялі своечасова, калі б чысьцілі кацёл у тэрмін, то гэтага ня здарылася б. Не было б столькі ахвяраў. Гэта ўсё з-за іхнай халатнасьці... Кіраўніцтва не рабіла ніякіх захадаў. Рабочыя прасілі: "Дайце рэсьпіратары, дайце, бо няма чым дыхаць". А яны ў адказ: "У Пінскдрэва" трунаў хопіць". Хіба гэта адказ людзям, якія тут працуюць?!"

Разьвітацца з Аляксандрам Хамлюком прыйшлі яго родныя, сябры, знаёмыя, суседзі.

Жанчыны: "Добры быў. Нічога дрэннага сказаць ніяк нельга. Як сем'янін добры, так і на працы. Але ж нават ніхто з начальства не прыйшоў, каб сказаць добрае слова, хаця ён столькі гадоў аддаў гэтаму прадпрыемству. Вунь стаіць прафкам і іншыя, але ніхто зь іх не падышоў, каб слова сказаць".

Спадарыня: "Ён жа 27 гадоў адпрацаваў на адным месцы. Раней царскія катаржнікі працавалі на гэтым прадпрыемстве ("Пінскдрэву" сёлета 135 гадоў). І ўяўляеце, што і мой пляменьнік працаваў на гэтай катарзе".

І яшчэ словы на разьвітаньне з Аляксандрам Хамлюком:
Патрэбна прысылаць камісіі не пасьля таго, як у сем'ях гора ...

"Я як брат кажу. Патрэбна прысылаць камісіі не пасьля таго, як у сем'ях гора. Перш чым дапусьціць чалавека да працы, усё павінна быць даведзена да дасканаласьці, каб праца чалавека была бясьпечнай. Каб ён вяртаўся ў сваю сям'ю".

Старэйшы брат кажа пра сваю адказнасьць перад сіротамі, якіх пакінуў па сабе нябожчык:

"У яго двое дзяцей. Яны яшчэ ня сталі ў жыцьці на свае ногі. Дачка — на другім курсе навучаецца. Сын — спартовец, нядаўна атрымаў траўму. Зноў-такі праблемы. Трэба дапамагаць ім. Шмат праблемаў…"


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG