Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША патрабуюць ад Ірану адмовіцца ад пакараньня сьмерцю жанчыны


Белы дом асудзіў намер уладаў Ірану пакараць сьмерцю Сакіне Махамадзі Ашціані, якая абвінавачваецца ў шлюбнай здрадзе. У звароце адміністрацыі Барака Абамы да іранскіх уладаў утрымліваецца патрабаваньне адмовіцца ад сьмяротнага пакараньня, а замест гэтага забясьпечыць Ашціані справядлівым судовым працэс па яе справе.

Маці дваіх дзяцей была асуджаная на сьмерць праз зьбіваньне камянямі, што выклікала пратэсты сусьветнай супольнасьці. Пазьней кара была адкладзеная. У аўторак шэраг праваабарончых арганізацый паведамілі пра тое, што жанчына ўжо сёньня можа быць пакараная сьмерцю праз павешаньне. Афіцыйны Тэгеран ня выступіў з камэнтаром на гэты конт.
XS
SM
MD
LG