У паштовым аддзяленьні канцылярыі кіраўніцы ўраду Нямеччыны Ангелы Мэркель у аўторак была знойдзена пасылка з выбуховым прыстасаваньнем. Міністар унутраных справаў Томас дэ Мэзьера паведаміў, што пасылка была дасланая з Грэцыі і што бомба паводле канструкцыі нагадвае тыя, што былі закладзеныя ў амбасадах у Атэнак апошнімі днямі.
Паліцыі ўдалося абясшкодзіць выбуховае прыстасаваньне. Ніхто не пацярпеў.
Паліцыі ўдалося абясшкодзіць выбуховае прыстасаваньне. Ніхто не пацярпеў.