Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Косава: парлямэнцкі недавер ураду


Парлямэнт Косава ў аўторак бальшынёй галасоў выказаў недавер ураду рэспублікі. Згодна з канстытуцыяй Косава, цягам 45 дзён павінны адбыцца нечарговыя выбары. Галасаваньне адбылося пасьля рашэньня Дэмакратычнай лігі Косава – галоўнага партнэра па кааліцыі прэм’ер-міністра Хашыма Тачы – пакінуць урад.

У верасьні былы прэзыдэнт Косава Фатмір Сейду, які ўзначальваў Дэмакратычную лігу, падаў у адстаўку пасьля таго, як суд прыняў рашэньне, што ён ня можа быць адначасна лідэрам партыі і кіраўніком дзяржавы.
XS
SM
MD
LG