Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пакуль не зьбіраецца ў Эўразьвяз


Расея пакуль не зьбіраецца ўступаць у Эўрапейскі зьвяз ні ў якай ролі, заявіў пастаянны прадстаўнік РФ пры Эўразьвязе Ўладзімер Чыжоў.

"Расія ня з тых краінаў, што імкнуцца ў блізкай будучыні ўступіць у Эўразьвяз у якасьці паўнапраўнага сябра ці нават асацыяванага сябра", – заявіў Чыжоў.

Тым ня менш, па яго словах, Масква разьлічвае атрымаць адказ ад Эўразьвязу на свой праект аб увядзеньні бязьвізавага рэжыму на двухбаковым саміце ў Брусэлі 7 сьнежня.
XS
SM
MD
LG