Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанец, на якога ўпала елка, хоча большую кампэнсацыю


Праскі суд сёньня вяртаецца да разгляду спрэчкі брытанскага грамадзяніна Малкома Туфіна з чэскай сталіцай. Туфін наведваў Прагу зімой 2003 году, калі на цэнтральнай плошчы Прагі на людзей абрынулася дваццаціпяцімэтровая навагодняя елка. Найбольш пацярпеў Туфін, які атрымаў некалькі пераломаў, перанёс апэрацыю і некаторы час потым ужываў інвалідны вазок і хадзіў з кастылямі. Туфін атрымаў у якасьці кампэнсацыі больш як паўмільёна чэскіх крон – гэта прыблізна 23 тысячы эўра. Аднак брытанец ацэньвае свае пакуты на большую суму. Ён патрабуе выплаты двух з паловай мільёнаў крон дадаткова.
XS
SM
MD
LG