Улады Ісьляндыі папярэджваюць аб магчымым вывяржэньні яшчэ аднаго вулькану – празь некалькі месяцаў пасьля вывяржэньня Эяф'ядлаёкюдлю, якое спрычыніла найдаўжэйшае спыненьне авіяпалётаў у Эўропе ад часоў Другой сусьветнай вайны.
Паводле Гунара Сігурдсана з Ісьляндзкага мэтэаралягічнага інстутуту, узровень вады ў рацэ Гіг'я за апошнія суткі павысіўся ўтрая. Гэта можа быць наступствам раставаньня ледніка ў навакольлі вулькану Грымсвотн. У згаданай мясцовасьці таксама зафіксаванае павышэньне сэйсьмічнай актыўнасьці.