Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына забараніла пасажырскія палёты з Емэна


Папярэджаньне аб нядаўняй адпраўцы зь Емэну ў ЗША дзвюх пасылак з выбухоўкай паступіла ад былога баявіка "Аль-Каіды", які два тыдні таму здаўся ўладам Савудаўскай Арабіі. Пра гэта паведамляе Бі-б-сі са спасылкай на крыніцу ў брытанскім кіраўніцтве. Пакеты з выбухоўкай знайшлі на мінулым тыдні ў грузавых самалётах, якія накіроўваліся зь Емэну і зрабілі прамежкавую пасадку ў Дубаі. Нямеччына сёньня пашырыла забарону на авіязносіны зь Емэнам таксама на пасажырскія рэйсы – усьлед за грузавымі.
XS
SM
MD
LG