Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК разгледзіць прапановы кампаніі "За справядлівыя выбары"


На паседжаньні 5 лістапада Цэнтравыбаркам разгледзіць прапановы кампаніі "За справядлівыя выбары" па тлумачэньні выбарчага заканадаўства.

Пра гэта паведаміла журналістам старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, перадае БелаПАН,

Кампанія "За справядлівыя выбары" накіравала ў ЦВК 19 кастрычніка шэсьць праектаў пастаноў Цэнтравыбаркаму.

Праект першай пастановы прадугледжвае фармаваньне ўчастковых выбарчых камісій у першую чаргу з прадстаўнікоў палітычных партый.

Праект другой пастановы тычыцца правядзеньня перадвыбарнай агітацыі і сустрэч кандыдатаў у прэзыдэнты з выбарцамі. Кампанія прапануе даць усім кандыдатам у прэзыдэнты роўнае права адначасова ўдзельнічаць у сустрэчах з выбарцамі незалежна ад таго, хто арганізуе гэтыя сустрэчы.

У праекце трэцяй пастановы тлумачыцца парадак выкарыстаньня дзяржаўных СМІ пры падрыхтоўцы і правядзеньні выбараў.

Праект чацьвёртай пастановы прадугледжвае прадстаўленьне назіральніку права знаходзіцца ў дзень выбараў у памяшканьнях для галасаваньня з моманту плямбаваньня або апячатваньня скрыняў для галасаваньня да заканчэньня падвядзеньня вынікаў галасаваньня. Пры падліку галасоў, згодна з праектам, назіральнік мае права знаходзіцца на такім месцы, дзе ён можа бачыць зьмест выбарчага бюлетэня.

У праекце пятай пастановы тлумачыцца парадак падліку галасоў на ўчастку для галасаваньня.

Апошні праект датычыцца агульных патрабаваньняў да бюлетэня па выбарах прэзыдэнта.

Паводле каардынатара кампаніі, лідэра партыі "Справядлівы сьвет" Сяргея Калякіна, прапановы "цалкам адпавядаюць выбарчаму заканадаўству Беларусі, не патрабуюць яго зьмены, а таксама акажуць істотную дапамогу сябрам выбарчых камісій, ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта і назіральнікам пры вырашэньні спрэчных пытаньняў" .
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG