У сталіцы Самалі горадзе Магадзіша працягваюцца сутыкненьні паміж урадавымі войскамі і ваеўнікамі радыкальных ісламісцкіх груповак. Забітыя прынамсі 15 урадавых вайскоўцаў і каля 20 параненыя. Як паведамляецца, базы самалійскага войска і міратворцаў Афрыканскага саюзу сёньня раніцай былі моцна абстраляныя. Урад Самалі кантралюе толькі шэраг раёнаў сталіцы – астатнія знаходзяцца пад кантролем ісламісцкіх груповак