Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў апэрацыі ў Багдадзе вырасла да 52 чалавек


Да 52 чалавек вырасла колькасьць ахвяраў падчас учорашняга вызваленьня закладнікаў з каталіцкай царквы ў цэнтры Багдаду. Паранена каля 60 чалавек, паведамляюць ірацкія ўлады. Сярод забітых закладнікі, прадстаўнікі сілаў бясьпекі і захопнікі. Пакуль невядома, чаму загінулі закладнікі – у выніку дзеяньняў нападнікаў або падчас штурму царквы сіламі бясьпекі. Паводле міністра ўнутраных спраў Іраку, у закладнікі былі ўзятыя каля 120 чалавек. Захопнікі, як паведамляецца, патрабавалі вызваленьня экстрэмістаў, што знаходзяцца ў ірацкіх турмах.

Папа рымскі Бэнэдыкт XVI асудзіў напад тэрарыстаў, назваўшы яго “зьверскім”.

“Я малюся за ахвяраў гэтага бессэнсоўнага гвалту, які быў проста зьверскім, бо быў скіраваны супраць безабаронных людзей, якія сабраліся ў доме Божым, доме любові і прымірэньня”.

Прэм'ер-міністар Іраку Нуры Аль-Малікі заявіў, што напад на царкву быў спробай зноў распаліць міжканфэсійны канфлікт.
XS
SM
MD
LG