Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: на выбарах перамагае ПР


Ва Ўкраіне сёньня адбыліся мясцовыя выбары. Пасьля таго, як былі зачыненыя выбарчыя ўчасткі, сталі вядомыя першыя дадзеныя экзыт-полаў. Паводле апытаньняў на выхадзе з участкаў, праведзеных кампаніяй Gfk Украина, у сярэднім па краіне пры галасаваньні ў абласныя саветы па прапарцыйнаму складніку 36,3 працэнта прагаласавалі за Партыю рэгіёнаў, 13,1% -- за “Батьківщину”, 6,8% -- за “Фронт Змін”.

Кабінэт міністраў заявіў, што выбары адбываліся арганізавана і спакойна. Міліцыя называла незаконную агітацыю найбольш часта фіксаваным парушэньнем. Назіральнікі місіі CIS-EMO заяўляюць пра дрэнную падрыхтаванасьць сяброў выбарчых камісіяў і недахоп бюлетэняў у асобных рэгіёнах.
XS
SM
MD
LG